Skip to main content

23 марта в газете “Звязда” опубликована статья об ОАО “Крановый завод”.

ААТ «Кра­на­вы за­вод» – уні­каль­нае бе­ла­рус­кае прад­пры­ем­ства. Толь­кі на ім у на­шай кра­і­не вы­раб­ля­ец­ца аб­ста­ля­ван­не гру­за­пад’­ём­нас­цю да 120 тон. Тут мо­гуць зра­біць тэх­ні­ку лю­бой скла­да­нас­ці ад пад’­ём­ных кра­наў да кра­на­вых кам­па­не­нтаў і спа­да­рож­на­га пад’­ём­на-транс­парт­на­га аб­ста­ля­ван­ня.

А па­ча­ло­ся ўсё ў да­лё­кім 1930 го­дзе з ад­крыц­ця ра­монт­най май­стэр­ні пры Слуц­кай ма­шын­на-трак­тар­най стан­цыі. За сваю доў­гую гіс­то­рыю прад­пры­ем­ства пе­ра­жы­ва­ла роз­ныя пе­ры­я­ды. У пас­ля­ва­ен­ны час яно да­па­ма­га­ла кал­га­сам і саў­га­сам ад­наў­ляць сель­ска­гас­па­дар­чую тэх­ні­ку. Паз­ней май­стэр­ня пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў «Слуц­кі ма­то­ра­ра­монт­ны за­вод», які з кож­ным го­дам усё больш і больш на­бі­раў аба­ро­ты. Так, пад­час пе­ра­бу­до­вы ён стаў фак­тыч­на ма­на­па­ліс­там па вы­твор­час­ці пад’­ём­на-транс­парт­най тэх­ні­кі на тэ­ры­то­рыі БССР.

З 2012 го­да ААТ «Кра­на­вы за­вод» ста­ла част­кай «БЕ­ЛАЗ-ХОЛ­ДЫН­ГА». Прад­пры­ем­ства бес­пе­ра­пын­на раз­ві­ва­ец­ца, на­бі­рае аба­ро­ты вы­твор­час­ці і па­спя­хо­ва зай­ма­ец­ца ім­парт­аза­мя­шчэн­нем. Мы на­ве­да­лі яго, каб на свае во­чы ўба­чыць, чым жы­ве прад­пры­ем­ства, і па­зна­ё­міц­ца з людзь­мі, дзя­ку­ю­чы якім пра­цуе ўся гэ­та маш­таб­ная вы­твор­часць.

Ужо амаль ча­ты­ры га­ды на ча­ле кам­па­ніі ААТ «Кра­на­вы за­вод» ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Мі­ка­лай Ан­ці­паў. У яго вель­мі ба­га­ты до­свед пра­цы на кі­ру­ю­чых па­са­дах.

– Я сам ро­дам з Бар­на­у­ла Ал­тай­ска­га края. Пра­пра­ца­ваў амаль па ўсёй Ра­сіі. Кі­раў­ні­ком быў на дзе­вя­ці прад­пры­ем­ствах, і ўсе з іх бы­лі звя­за­ны з ма­шы­на­бу­да­ван­нем. Тэх­на­ло­гіі вы­твор­час­ці ўсю­ды роз­ныя, ад­нак пры ма­ім до­све­дзе адап­та­цыя да но­ва­га прад­пры­ем­ства бы­ла зу­сім ня­цяж­кай, – дзе­ліц­ца Мі­ка­лай Ан­ці­паў.

Пос­пе­хі кам­па­ніі ві­да­воч­ныя. Па­вод­ле слоў ды­рэк­та­ра, ААТ «Кра­на­вы за­вод» на­рас­ці­ла аб’­ём вы­твор­час­ці ў пяць ра­зоў за апош­нія ча­ты­ры га­ды. За­каз­чы­кі кам­па­ніі – вя­ду­чыя пра­мыс­ло­выя прад­пры­ем­ствы Бе­ла­ру­сі, та­кія як ААТ «Бе­ла­русь­ка­лій», ААТ «Мін­скі трак­тар­ны за­вод», ААТ «Мін­скі аў­та­ма­біль­ны за­вод», ААТ «Бе­лАЗ», ААТ «Гом­сель­маш» і ін­шыя.

ААТ «Кра­на­вы за­вод» з’яў­ля­ец­ца ім­парт­аза­мя­шчаль­ным прад­пры­ем­ствам, што дае вя­лі­кі аб’­ём ра­бо­ты з доў­га­тэр­мі­но­вай перс­пек­ты­вай.

– Па да­ных Дзярж­пра­мнаг­ля­ду, у Бе­ла­ру­сі толь­кі пад­на­гляд­на­га аб­ста­ля­ван­ня кра­наў мас­та­во­га ты­пу 5100, з якіх па­тра­бу­юць за­ме­ны больш за 4900. Ка­лі ка­заць пра каз­ло­выя кра­ны, то там 1100, з якіх больш за 1000 па­тра­буе за­ме­ны, – рас­па­вя­дае Мі­ка­лай Ан­ці­паў.

Знач­ны штур­шок у раз­віц­ці прад­пры­ем­ства да­ло ўва­хо­джан­не ў склад «БЕ­ЛАЗ-ХОЛ­ДЫН­ГА». Та­ды быў за­пу­шча­ны ін­вес­ты­цый­ны пра­ект, па­бу­да­ва­ны но­вы кор­пус і за­куп­ле­на но­вае аб­ста­ля­ван­не. Вя­до­ма, гэ­та не мя­жа. па сло­вах ды­рэк­та­ра, ця­пер сур’­ёз­на пра­пра­цоў­ва­ец­ца план да­лей­шай ма­дэр­ні­за­цыі за­во­да.

– На жаль, парк аб­ста­ля­ван­ня, на якім пра­цу­ем, за­ме­не­ны част­ко­ва і знос ста­ро­га да­стат­ко­ва вя­лі­кі, – рас­па­вя­дае ён. – Так, у блі­жэй­шыя 3-4 га­ды мы пла­ну­ем на 100 % за­мя­ніць або ма­дэр­ні­за­ваць ме­ха­на­апра­цоў­чае аб­ста­ля­ван­не.

Да­рэ­чы, нам уда­ло­ся на­ве­даць но­вы кор­пус за­во­да. Маш­та­бы ўраж­ва­юць. Там мы па­зна­ё­мі­лі­ся з май­страм элект­ра­ман­таж­на­га ўчаст­ка Мац­ве­ем Ян­цэ­ві­чам. Ма­ла­до­му ча­ла­ве­ку 21 год, і гэ­та яго пер­шае пра­цоў­нае мес­ца.

– Я скон­чыў Слуц­кі дзяр­жаў­ны ка­ледж. Пра­хо­дзіў на гэ­тым за­вод­зе прак­ты­ку і за­стаў­ся пра­ца­ваць. Спа­чат­ку на па­са­дзе элект­ра­ман­цё­ра. Праз паў­та­ра го­да мя­не пры­зна­чы­лі вы­кон­ва­ю­чым аба­вяз­кі май­стра элект­ра­ман­таж­на­га ўчаст­ка, а яшчэ праз два ме­ся­цы я стаў май­страм. Усе ка­жуць, што для 20 га­доў – гэ­та вя­лі­кае да­сяг­нен­не, – дзе­ліц­ца Мац­вей Ян­цэ­віч.

Што­год ААТ «Кра­на­вы за­вод» вы­пус­кае ка­ля 100 ма­гут­ных кра­наў. Пры гэ­тым вы­твор­часць ад­на­го зай­мае ад 3 да 6 ме­ся­цаў. За якасць пра­дук­цыі прад­пры­ем­ства ру­ча­ец­ца. У яго ёсць ка­ля 20 сер­ты­фі­ка­таў на вы­раб раз­на­стай­на­га гру­за­па­ды­маль­на­га аб­ста­ля­ван­ня, а так­са­ма да­зволь­ная да­ку­мен­та­цыя для пра­ек­та­ван­ня, ман­та­жу і ўво­ду ў экс­плу­а­­
та­цыю гэ­тай тэх­ні­кі.

– Ра­бот­ні­кі ў нас на­стро­е­ны на тое, каб да­ваць за­каз­чы­ку мак­сі­маль­на якас­ную пра­дук­цыю. Ёсць ра­зу­мен­не, што тэх­ні­ка па­він­на пра­слу­жыць як мі­ні­мум 25–30 га­доў, – пад­крэс­лі­вае ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства Мі­ка­лай Ан­ці­паў. – Акра­мя та­го, мы, як пра­ві­ла, за­пра­ша­ем за­каз­чы­каў да ся­бе для та­го, каб яны па­гля­дзе­лі тэх­на­ло­гію вы­ра­бу аб­ста­ля­ван­ня. І ска­жу вам так, яшчэ ні адзін з іх пас­ля гэ­та­га не ад­мо­віў­ся ад па­куп­кі.

Так­са­ма мы на­ве­да­лі мес­ца, дзе за­ра­джа­ец­ца ідэя: кан­струк­тар­скае бю­ро за­во­да. Тут ня­стом­на пра­цу­юць ін­жы­не­ры. Ка­лек­тыў пе­ра­важ­на муж­чын­скі, які ўпры­гож­ва­юць дзве цу­доў­ныя да­мы Ва­ле­рыя Ха­рэў­ка і Але­на Ган­чар.

Ін­жэ­нер-кан­струк­тар Ва­ле­рыя Ха­рэў­ка па­дзя­лі­ла­ся, што пра­ца ў муж­чын­скім ка­лек­ты­ве для яе – звык­лая спра­ва. Яна за­кан­чва­ла ін­жы­нер­ны фа­куль­тэт Ба­ра­на­віц­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, і там ген­дар­ная сі­ту­а­цыя бы­ла пры­клад­на та­кая ж. Дзяў­чы­на на прад­пры­ем­стве ўжо сё­мы год. За­раз яна зна­хо­дзіц­ца ў дэ­крэт­ным вод­пус­ку па до­гля­дзе дзі­ця­ці і ад­на­ча­со­ва пра­цуе на паў­стаў­кі.

– Гэ­та вель­мі зруч­на, та­му што ёсць маг­чы­масць пра­ца­ваць ад­да­ле­на. Зу­сім хут­ка «дэ­крэт» скон­чыц­ца і прый­дзец­ца вы­клад­вац­ца на поў­ную, – дзе­ліц­ца дзяў­чы­на.

Ня­ўзбро­е­ным во­кам бач­на лёг­кая і ня­зму­ша­ная ат­мас­фе­ра ў ка­лек­ты­ве. На­чаль­нік кан­струк­тар­ска­га бю­ро Дзя­ніс Ліс­та­пад рас­каз­вае, што яны ра­зу­ме­юць ад­но ад­на­го з паў­сло­ва і шмат жар­ту­юць.

– У на­шай спра­ве без гу­ма­ру ні­ку­ды, – ад­зна­чае ён.

Сам Дзя­ніс пра­цуе на прад­пры­ем­стве ўжо больш за во­сем га­доў. Шэсць з іх – ін­жы­не­рам-кан­струк­та­рам і два га­ды – на­чаль­ні­кам кан­струк­тар­ска­га бю­ро.

– З ад­на­го бо­ку ін­жы­не­рам-кан­струк­та­рам пра­ца­ваць пра­сцей, та­му што па­са­да на­чаль­ні­ка гэ­та ў лю­бым вы­пад­ку шмат­за­дач­насць і стрэс.
А з ін­ша­га бо­ку – гэ­та но­вы во­пыт і раз­віц­цё. Так што мя­не ўсё за­да­валь­няе, а ў бу­ду­чы­ні гэ­тыя ве­ды са­праў­ды спат­рэ­бяц­ца, – раз­ва­жае ён.

Ця­пер на прад­пры­ем­стве пра­цуе кры­ху больш за 300 ча­ла­век. Ка­лек­тыў тут да­во­лі ма­ла­ды. Ся­рэд­ні ўзрост – 38 га­доў, пры тым што коль­касць ма­ла­дых лю­дзей да 31 го­да
скла­дае 42 %. Ці­ка­вая ра­бо­та, год­ная за­ра­бот­ная пла­та, поў­ны сац­па­кет, да та­го ж за­бес­пя­чэн­не ін­тэр­на­там, а ў асоб­ных вы­пад­ках і ква­тэ­ра­мі – ча­го яшчэ жа­даць? Да­рэ­чы, прад­пры­ем­ства і ў са­цы­яль­най сфе­ры ак­тыў­на раз­ві­ва­ец­ца.
У пла­нах – бу­даў­ніц­тва 30 ква­тэр для арэнд­на­га жыл­ля.

Лізавета ГОЛАД, фота аўтара.