Напярэдадні Дня машынабудаўніка быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Кранавы завод” Мікалай Сцяпанавіч Анціпаў, у адпаведнасці з пастановай Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2024 г. № 10 “Аб арганізацыі заахвочванняў у Міністэрстве прамысловасці” за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у вырашэнне задач, якія стаяць перад прамысловай галіной, і ў сувязі з прафесійным святам – Днём машынабудаўніка.