23 лістапада ў спартыўнай зале УА “Слуцкі дзяржаўны каледж” прайшоў чэмпіянат Слуцкага раёна па настольным тэнісе ў асабістым і камандным першынстве.
Нашу каманду прадставілі:
✔️Ецяпнёва Дар’я – інжынер па метралогіі
✔️Барчук Максім – маляр
✔️Лявіцкі Арцём – інжынер-канструктар
✔️Тукаленка Сяргей – інжынер-канструктар
Па выніках спаборніцтваў у асабістым першынстве Ецяпнёва Дар’я заняла другое месца.
Агульнакаманднае трэцяе месца!
Ад усёй душы віншуем з перамогай!