З 7 па 9 чэрвеня ў Нежэўскім лесе прайшоў штогадовы раённы турыстычны злёт, прысвечаны Году Якасці. Наша каманда “Сіні слон”, прыняла ўдзел у гэтым захапляльным і энергічным спаборніцтве па заканчэнні, якога заняла 2 месца.
Урачыстае адкрыццё злёту пачалося з арыгінальнага прывітання. Камандай быў падрыхтаваны лагер і ўпрыгожаны ў пэўнай тэматыцы.
У першы дзень злёту прайшоў конкурс капітанаў (гарадошны спорт). Нашым капітанам стала Алена Сяргееўна Беба, якая заняла 1 месца ў дадзеным выпрабаванні.
Заліковая праграма раённага турзлёту ўключала ў сябе тэхніку пешаходнага і веласіпеднага турызму, конкурс страў розных краін, спаборніцтва “Bulba Fight”, вясёлую эстафету, валейбол, перацягванне каната, а таксама конкурсы на лепшую візітную картку і турыстычны лагер.