Skip to main content

15-17 жніўня на тэрыторыі Валожынскага раёна ва ўрочышчы Дубы пад Ракавам прайшоў рэспубліканскі фестываль сярод працуючай моладзі “Алімпія-2024”.

У гэтым годзе фестываль быў прысвечаны 30-годдзю інстытута прэзідэнцтва і Году якасці. Фестываль аб’яднаў у намётавым мястэчку на беразе ракі Іслач 19 моладзевых каманд першасных арганізацый і галіновых камітэтаў БРСМ, працоўных калектываў прадпрыемстваў і ведамстваў са ўсёй краіны. Праграма “Алімпіі” была насычаная конкурсамі і інтэрактывамі.

На працягу трох дзён моладзь чакалі спартыўныя спаборніцтвы “У здаровым целе — здаровы дух”, конкурс візітных картак каманд-удзельніц, конкурс на лепшую аўтарскую песню “Гучыць напеў над маёй зямлёй”, конкурс бівуакаў і прыгатавання страў, вячэрняя творчая праграма, а таксама творчыя майстар-класы. Па-за конкурснай праграмай удзельнікі фестывалю былі запрошаны на спаборніцтвы па міні-футболе і валейболе.

Фестываль “Алімпія-2024” стаў святам спорту, творчасці і дружбы. Ён аб’яднаў моладзь з усіх куткоў нашай краіны.